Дзень роднай мовы!
21.02.202221 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Распачаўся день з акцый «Камплімент роднай мове”, “Далучы сваю далонь”.
Вучні 5-6 класаў аформілі стэнд малюнкаў “Па старонках любімых твораў”.
Сярод вучняў 9-х класаў з мэтай павышэння цікавасці да вывучэння беларускай мовы прайшла віктарына" Ці добра мы ведаем беларускую мову?". У ходзе віктарыны навучэнцы ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, вершы вядомых беларускіх паэтаў, разважалі над пытаннем "Чаму неабходна ведаць сваю родную мову і ставіцца да яе з павагай?".
Для вучняў 6-х классаў праведзена пазнавальна-інтэлектуальная гульня пад назвай "Размаўляй са мной па-беларуску”". Мэта мерапрыемства - заахвочваць вучняў да вядзення гутаркі на роднай мове, замацоўваць веды, атрыманыя на вучэбных занятках, пра Беларусь, яе культуру, гісторыю і традыцыі, спрыяць выхаванню пачуцця гонару за свой край і народ.
На перапынках гучалі вершы і песні на роднай мове.
Так адбываецца далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы.
Любіце душэўнае роднае слова! Шануйце, беларусы, родную мову! Размаўляйце на ёй не толькі ў Дзень роднай мовы!