Дзень роднай мовы
23.02.2021
У межах Міжнароднага дня роднай мовы 22 лютага ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Крупкі» прайшоў тэматычны дзень, які быў прысвечаны роднай мове, фальклору, гісторыі роднага краю.
З самага ранку ў фае 2-га паверха гучалі беларускія песні. Быў аформлены стэнд “Перакладзи слова”. З вялікім задавальненнем вучні прынялі ўдзел ў літаратурнай гасцёўні “Гучы, беларускае слова!”, вучні 8-х класаў спаборнічалі ў віктарыне “Размаўляй са мной па-беларуску”, вучні 9-х класаў сталі ўдзельнікамі паэтычнага двубоя “Дзве мовы ў мяне”. Вучні 6 “Б” класа прадэманстравалі вучням малодшых класаў фрагмент урока “Вандроўка ў родную мову”.
Усе запланаваныя мерапрыемствы былі падпарадкаваны адной галоўнай мэце: садзейнічаць папулярызацыі выкарыстання беларускай мовы ў школьным калектыве, выхоўваць любоў да роднай мовы, нагадаць пра тое, што мы беларусы, i нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская.